Музейна-выставачны комплекс Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе»
Комплекс размешчаны на Рынкавай плошчы ў гістарычным цэнтры горада. У ім прадстаўлены чатыры залы: зала габеленаў, створаных уручную па эскізах беларускіх мастакоў В. Дзямкінай і Ю. Піскуна па матывах старажытнай гісторыі Заслаўя і Полацка; зала экспазіцыі «Музыка вячорак», дзе можна ўбачыць музычныя інструменты, прадстаўленыя паводле канцэпцыі народных вясельных ансамбляў (гуртоў), якія існавалі ў розных рэгіёнах Беларусі; зала часовых выстаў, у якім экспануюцца кароткачасовыя выставы з фондаў музея-запаведніка, прыватных калекцый і збораў; экспазіцыя «Гандлёвая крама канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя» (адкрыта ў 2018 г.), якая прадстаўляе дробны рознічны стацыянарны гандаль у Заслаўі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя.